Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

Вывучаем беларускую мову

Дата: 17 марта 2021 в 10:18, Обновлено 17 марта 2021 в 10:37
<header original-background-color="rgba(0, 0, 0, 0)" original-background-image="none" original-border-color="rgb(51, 51, 51)" original-box-shadow="none" original-color="rgb(51, 51, 51)" original-font-family=""Noto Serif", serif" original-font-size="19px" original-letter-spacing="0" original-line-height="31.9998px" original-text-shadow="none"> <header original-background-color="rgba(0, 0, 0, 0)" original-background-image="none" original-border-color="rgb(51, 51, 51)" original-box-shadow="none" original-color="rgb(51, 51, 51)" original-font-family=""Noto Serif", serif" original-font-size="19px" original-letter-spacing="0" original-line-height="31.9998px" original-text-shadow="none">

</header> <header original-background-color="rgba(0, 0, 0, 0)" original-background-image="none" original-border-color="rgb(51, 51, 51)" original-box-shadow="none" original-color="rgb(51, 51, 51)" original-font-family=""Noto Serif", serif" original-font-size="19px" original-letter-spacing="0" original-line-height="31.9998px" original-text-shadow="none">

Прымаўкі і прыказкі на беларускай мове

</header>

Прыказкі і прымаўкі пра Радзіму

Родная зямелька – як зморанаму пасцелька.

На чужыне і камар загіне.

Чым за морам віно піць, лепш з Нёмана вадзіцу.

Далёкая старана без ветру сушыць.

У сваім краі, як у раі.

Прыказкі і прымаўкі пра прыроду

Хмары не будзе – гром не ўдарыць.

Не ўсякая хмара дажджу дае.

Адкуль хмары, адтуль дождж.

Ластаўкі нізка лятаюць – дождж будзе.

Куры церабяцца і купаюцца – дождж будзе.

Будзе дождж – будуць і грыбы.

Як кот на пячы – холадна на двары.

Беражы нос у вялікі мароз.

Вада камень прабівае.

Якая зямля – такі і хлеб.

Колас добра не спее, калі сонца не грэе.

Прыказкі пра жывёльны і раслінны свет

Ваўка зубы кормяць.

Воўка б’юць, а ён у лес бяжыць.

Воўк казе не таварыш.

Каза плача, а воўк скача.

Ліса і ў сне курэй бачыць.

Рыба вады не баіцца.

Якая птушка, такі і галасок.

Варона колькі не мыецца, усё роўна чорная, а гусь акунулася – і ўжо

Лес і вада – родныя брат і сястра.

Высокае дрэва здалёку відаць.

Дзе мухаморы, там і баравікі.

Дзе ягаднік, там і ягада.

Прыказкі пра поры года

Жураўлі ляцяць высока – зіма яшчэ далёка.

Жураўлі ляцяць нізка – зіма ўжо блізка.

Зімовы дзянёк, што камароў насок.

Якая зіма, такое і лета.

Зіма снежная – лета дажджлівае.

Бусел прыляцеў – вясна будзе.

Вясенні дзень год корміць.

Вясна красна цвятамі, а восень пладамі.

Калі май халодны, дык год хлебародны.

Хто халадку шукае, той узімку галадае.

Прыказкі пра сельскую гаспадарку

На чорным полі бела пшаніца родзіць.

Дзе пасееш густа, там не будзе пуста.

Ліха не знаць – на сваім полі араць.

Гультая зямля не любіць.

Дзе гультай ходзіць, там зямля не родзіць.

Трэба рана ўставаці, калі хлеба дажыдаці.

Выходзь на поле з расою, дык будзеш з ядою.

У каго чорна глыба, у таго і хлеба скіба.

Прыказкі пра працу

Шчырая праца – мазалёвая.

Хто любіць трудзіцца, таму без працы не сядзіцца.

Работа і корміць, і поіць.

Вось на свеце як бывае: хто працуе, той і мае.

Без працы не есці пірагоў.

Хочаш есці калачы, так не сядзі на пячы.

Хто працуе, таму і шанцуе.

Хто працуе, той і святкуе.

Добра рабі, добра і будзе.

Прыказкі пра дзяцей

Кожнаму сваё дзіця міла.

Дзіцятка хоць і крыва, ды бацьку з маткаю міла.

Савіныя дзеці самыя харашэйшыя.

У сваёй маткі ўсе добрыя дзеткі.

Усякая матка хваліць сваё дзіцятка.

І ваўчыха сваіх дзяцей любіць.

І сава сваіх дзяцей хваліць.

Прыказкі пра дабрыню, злосць і зайздрасць

Сам добры – людзі добрыя.

У добрага чалавека заўсёды многа добрых людзей.

Шчыраму сэрцу і чужая болька колка.

Добры чалавек і жывёлу шкадуе.

Злосці поўныя косці.

Верабей і той зло мае.

Сабака ад злосці свой хвост кусае.

Злы чалавек злее ваўка.

На ліхога чалавека і сабака брэша.

Чужыя лемяшы харашы.

Прыказкі пра ляноту, гультайства

Працаваць не любіш – чалавекам не будзеш.

Праца чалавека корміць, а лянота порціць.

Да работы не пускаюць ляноты.

Лень жуе чалавека, як іржа жалеза.

Пачнеш ляніцца – будзеш з торбай валачыцца.

Ад ляноты чакай бядоты.

Гультаю ўсё цяжка.

Лянівай кабыле і хвост мяшае.

На работу – цяляты, а на яду – коні.

Верабей не сее, не жне, а зярняткі клюе.

Прыказкі пра праўду і няпраўду

На праўдзе свет стаіць.

За праўду стой гарой.

Чыя праўда, таго і сіла.

Праўды не скрыеш.

Загадкі

</header>

Касматы, вусаты, есці пачынае – песенькі спявае. (Кот)

Ходзіць па двары, на нагах – купцюры, белае каменне нясе? (Курыца)

Вось вам быль-нібыліца: у пяці чалавек – адна паясніца (Рука і пальцы)

Пер’я наелася, у кашулю адзелася, спіць у ахвоту начная істота, ляжыць, дзе і ты, чатыры рукі і два жываты (Падушка)

На той свет бяжыць – звініць, а адтуль вяртаецца – плача. (Вядро з калодзежа)

Што бяжыць без повада? (Вада)

Што нас корміць, а есці не просіць? (Зямля)

Каляровае карамысла цераз рэчку павісла. (Вяселка)

Не агонь, а пячэцца? (Крапіва)

У кутку барада на кійку? (Венік)

Хто ні ідзе, усяк яму паклоніцца? (Грыбу, ягадзе)

Прыйшла белая кабыліца, увесь свет пабудзіла. (Раніца)

Па небу каціцца катушка, ні звер, ні птушка, ні пясок, ні вада, а адгадаць – бяда? (Сонца)

Ішла Рася – расцяглася. Каб устала, дык і да неба дастала. (Дарога)

Гаршочак разумны, хоць і сем дзірак мае. (Галава)

У печы парыцца ў вопратцы, да стала ідзе распранутаю. (Бульба)

Хто ходзіць з ранку на чатырох, у дзень – на двух, а вечарам – на трох? (Чалавек)

Вярхом сядаю, на каго – не знаю, знаёмага ўбачу – адразу падскочу. (Капялюш)

У жываце – лазня, у носе – рэшата, на галаве – пупок, адна рука, і тая на спіне. (Чайнік)

Паміж гуркамі, буракамі – каза з зяленымі рагамі. (Цыбуля)

Крутаста, вяртаста, на ёй адзежы за сто, хто распранае, той пражыве лет за сто. (Капуста)

Красна, ды не дзеўка, з хвастом, ды не мыш? (Бурак)

Ляжыць калода сярод балота, не гніе і не сохне. (Язык)

Круглае, гарбатае, вакол махнатае, як прыйдзе бяда, пацячэ і вада. (Вока)

На гары – гай, пад гаем – маргай, пад маргаем – шмаргай, пад шмаргаем – хапай. (Галава чалавека)

Хоць і не хворая, а увесь час стогне. (Свіння)

Закіну палку, заб’ю – не галку, здыму – не пер’е, з’ем – не мяса. (Рыба)

У адной бочцы два розныя півы: боўтаюцца, боўтаюцца, а змешвацца не хочуць. (Яйка)

Круглае, як сонца, гарыць пад ім донца; зарумянены бачок – шух на ручнічок! (Блін)

Есць зялёную траву, і гаворыць так: „Му-Му». Любiць грушу спелую, дае вадзiцу белую. (Карова)

Белым пiша словы, у школе ўсiм знаёмы. Cябруе з чорнай дошкай, знiкае сам па-трошку. (Мел)

Смачна ён у бярлозе спiць, смокча лапу i сапiць. А калi растане снег, сцеражыся, чалавек. (Мядзведзь)

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.